Рэгламент звароту ў Цэнтр прыёму-перадачы інфармацыі ад асоб з парушэннем функцый перамяшчэння і зроку
Пацыентам з парушэннем функцый перамяшчэння і зроку, што прыводзяць да немагчымасці перамяшчацца абарыентавацца без пабочнай дапамогі пры наведванні бальніцы і пры адсутнасці суправаджэння, ва ўстанове «6-я гарадская клінічная бальніца» аказваецца сітуацыйная дапамога.
Пры ўзнікненні патрэбы ў дадзенай дапамозе пры наведванні бальніцы пацыенту неабходна пакінуць папярэднюю заяўку, патэлефанаваўшы па нумары (17)245-10-01 і паведаміць наступныя звесткі:
- Прозвішча, імя, імя па бацьку;
- адрас пражывання, нумар кантактнага тэлефона;
- дату і мэту наведвання бальніцы;
- характар і аб'ём патрэбнай сітуацыйнай дапамогі (з улікам наяўных парушаных функцый);
Пры неабходнасці ўдакладнення дадатковых дадзеных, з пацыентам звяжуцца па паказаным кантактным нумары тэлефона.
Рэгламент звароту ў Цэнтр прыёму-перадачы інфармацыі ад асоб з парушэннем слыху
Цэнтр прыёму-перадачы паведамленняў у экстраныя і іншыя службы ад асоб з парушэннем слыху, якія пражываюць у г.Мінску, знаходзіцца ў Мінскай гарадской арганізацыі Грамадскага аб'яднання «Беларускае таварыства глухіх».
Дадзеная паслуга прадастаўляецца бясплатна інвалідам па слыху перакладчыкам жаставай мовы кругласутачна без выхадных і святочных дзён. Задача перакладчыка жаставай мовы — пераўтварыць жэставую інфармацыю ў галасавую і назад у жэставую для перадачы яе глухому чалавеку. Для арганізацыі кантакту з перакладчыкам жаставай мовы пацыенту варта звярнуцца да медыцынскага работніка ўстановы аховы здароўя «6-я гарадская клінічная бальніца».
Для сувязі з перакладчыкам жаставай мовы медыцынскі работнік ажыццяўляе відэазванок, выкарыстоўваючы зручны месэнджэр:
- Skype— 9191-belog
- Мабільны тэлефон : 8 (025) 919-19-99 (Life)
- Viber, WhatsApp
- Гарадскі тэлефон: 8 (017) 374-07-34 (для чуючых)
Пасля набору нумара, калі на экране з'явіцца перакладчык жаставай мовы, медыцынскі работнік паказвае ўстанову аховы здароўя (УАЗ «6-я гарадская клінічная бальніца»), з якой вядзецца зварот, а таксама Прозвішча, Імя, Імя па бацьку пацыента.
Медыцынскі работнік пераводзіць камеру планшэта (смартфона) на пацыента, каб ён мог бачыць перакладчыка жаставай мовы.
Медыцынскі работнік вядзе зносіны з нячуючым чалавекам праз перакладчыка жаставай мовы. У гэты час перакладчык жаставай мовы перадае галасавую інфармацыю ад пацыента медыцынскаму работніку ўстановы.
Па заканчэнні прыёму медыцынскі работнік завяршае відэазванок.